У двух турнірах майстроў ідзе сур'ёзная і напружаная барацьба. У майстарскім турніры №1 пасля трох тураў лідзіруе наш зямляк Дзмітрый Буланаў - 2,5 ачкі. Буланаў мае найвышэйшы сярод усіх сапернікаў рэйтынг, а менавіта паказчык 2387 пунктаў. Буланаў абгуляў расіяніна Валянціна Уласава і яго суайчынніка Максіма Валковіча. Унічыю Буланаў звёў паядынак супраць яшчэ аднаго беларуса - Вадзіма Аляксеева.
У майстарскім турніры №2 першынство пасля трох партый захапілі беларус Віталь Мерыбанаў і прадстаўнік Расіі Вячаслаў Міхайлаў, у іх па 2,5 ачкі. Удзельнічае ў гэтай секцыі і аршанец Станіслаў Цыганчук. Станісаў мае рэйтынг 2341. Станіслаў выйграў у Уладзіслава Гарланава з Расіі, унічыю згуляў з іншым расіянінам Паўлам Другавым і саступіў яшчэ аднаму ўсходняму суседу Уладзіміру Сандрыну.
