Першы сакратар Аршанскага гаркаму Мікалай Дзямідаў паведаміў: “Гэта не стала для нас нечаканасцю. Мы падавалі 4 заяўкі на правядзенне 28 студзеня пікетаў.Зьбіраліся правесьці іх на гарадзкім стадыёне па вуліцы Леніна і ў Прыдняпроўскім парку. Менавіта гэтыя месцы вызначаныя гарвыканкамам для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. І, хоць рашэньне гэтае прынятае яшчэ ў 2007 годзе, з тае пары аршанскія ўлады не далі ніводнай згоды на правядзеньне пікету, мітынгу ці вулічнага шэсьця.
Як заўсёды, чыноўнікі спасылаюцца на розныя законы і падзаконы, выгодныя для іх. Нават даходзіць да абсурду. Сёлета аказалася, што гарадзкі стадыён ужо не з”яўляецца месцам для правядзення пікетаў, іх праводзіць можна толькі ў Прыдняпроўскім парку, і толькі ў дакладна вызначаным месцы – насупраць будынку №30 па вуліцы К.Маркса. І наогул, забараняецца правядзенне адначасова некалькіх масавых мерапрыемстваў у адным месцы, гаворыцца ў афіцыйнай паперы. Таму, залепшае зусім адмовіць у правядзенні пікетаў, што і было зроблена.
Але мы не згодныя і будзем пісаць скаргу ў пракуратуру. А 28 лютага раздадзім аршанцам улёткі з матэрыяламі аб пагаршэнні эканамічнага становішча і жыцця людзей».
