Моладзевая арганізацыя праводзіць краязнаўчае даследванне на тэму "Спадчына Аршанскага акруговага краязнаўчага таварыства". Акруговае таварыства дзейнічала ў Оршы ў 20-30 гадах ХХ стагоддзя. Частка іхняй працы да гэтае пары не даследвана, часта ўжо страчана. Пры тым, што ў выніку іх дзейнасці ў Оршы з'явіўся першы музей, першая метэа-станцыя, пабачылі свет шматлікія гісторыка-культурныя каштоўнасці. Частка тых каштоўнасцяў на сёняшні дзень знаходзіцца ў музеях іншых гарадоў і,нават, краінаў.
Даследванне спадчыны Аршанскага акруговага краязнаўчага таврыства ўскладняецца яшчэ і тым, што большасць яго ўдзельнікаў былі растраляныя падчас сталінскіх рэпрэсіяў, а музей створаны ў Оршы расфармаваны.
Але сёння кожны жыхар гораду можа далучыцца да вывучэння іх спадчыны. Калі вы, або вашыя састарэлыя родзічы памятаюць нешта пра людзей, якія працавалі ў таварыстве, калі ў вас выпадкова захаваліся нейкія дакуманты таварыства, або калі вы проста хочаце дапамагчы ў вывучэнні гісторыі Оршы паведамце пра сваё жаданне праз электронную адрэсу: zviaz@tut.by з пазнакай "даследванні". Або праз тэлефон +375-29-7154542.
