www.orsha.eu
НБРБ USD EUR RUB
23.02 0.6%8150 0.6%10790 0.4%274
22.02 0.5%8200 0.2%10860 0.7%275
21.02 0.4%8240 -0.2%10880 -0.4%277
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Грамадскасць больш не патрэбная
10.01.2012 21:34, аўторак, Культура
прагляды: 131, каментары: 3, рэйтынг: 3.856

Грамадскасць больш не патрэбная

Гарвыканкам адмяніў сваё рашэнне пра стварэнне каардынацыйнага савету па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Названы савет быў створаны ў 2009 годзе пасля таго як у гарвыканкам афіцыйна звярнулася моладзевая грамадская арганізацыя "Звяз" з прапановай стварыць з краязнаўцаў такі орган, які спрыяў бы захаванню спадчыны і дапамагаў у яе аднаўленні. Тады ж Звязаўцы прапанавалі ўвесці і свайго прадстаўніка ў "Савет".

У выніку гэта атрымалася адна з нешматлікіх прапановаў грамадскіх арганізацыяў, якая была падтрымана мясцовымі чыноўнікам, хаця прадстаўніка самой арганізацыі ў Савет так і не ўключылі.

З таго часу "Савет" не правёў аніводнага паседжання. І цяпер выканкам вырашыў "Прызнаць страціўшым сілу Палажэнне аб каардынацыйным савеце па ахове гісторыка-культурнай спадчыны...  ...і яго склада"

На думку старшыні МГА "Звяз" Алеся Шутава: "У мясцовых чыноўнікаў з самага пачатку не было рэальнай патрэбы прыцягваць грамадскасць да пытанняў аховы спадчыны. Яны досыць добра асвоілі методыку напісання адпісак, справаздачаў, за якімі няма рэальнай працы. Так атрымалася і на гэты раз. Па ініцыятыве знізу выканкам стварыў грамадскую камісію, але ніводнага разу не здолеў яе сабраць. Бюракратычная машына правярнула халасты абарот і вярнулася на зыходныя пазіцыі."

Каляды вяртаюцца ў Оршу!
214/13, рэйтынг: 9.999
каментары (3)
пакіньце сваё меркаванне!