www.orsha.eu
НБРБ USD EUR RUB
23.02 0.6%8150 0.6%10790 0.4%274
22.02 0.5%8200 0.2%10860 0.7%275
21.02 0.4%8240 -0.2%10880 -0.4%277
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
«Anima» Рыгора Барадуліна — кніга Беларусі-2011
31.12.2011 17:34, субота, Культура
прагляды: 148, каментары: 0, рэйтынг: 1.492

«Anima» Рыгора Барадуліна — кніга Беларусі-2011

Найлепшай беларускай кнігай 2011 году прызнаная кніга паэзіі Рыгора Барадуліна «Anima» (выданьне Рымска-каталіцкай парафіі сьвятых Сымона і Алены).
 

«Anima» — на латыні «душа». У новай кнізе Народны паэт прадстаўляе сутнасць жыцця, спробу сам-насам пагутарыць з Нябёсамі. «Усё прыходзіць і праходзіць, узнікае і знікае. Неўміручая толькі душа Чалавека. Каб заставацца сабой, мусіць берагчы сваю душу», піша ён.
Кніга «Аnima» — дзясятая кніга Рыгора Барадуліна, якую парафія Чырвонага касцёла ў Мінску выдала за апошнія пяць гадоў. Тут яе можна набыць.
Аршанцы віншуюць паэта. Многія добра ведаюць яго творчасць, неаднаразова сустракаліся з Рыгорам Барадуліным, сябрам нашага славутага земляка Уладзіміра Караткевіча на творчых прэзентацыях у Воршы. Усе прыхільнікі творчасці  паэта жадаюць яму ў Новым 2012 годзе моцнага здароўя і новых творчых здзяйсненняў.
 

Раство
144/3, рэйтынг: 3.520
каментары (0)
пакіньце сваё меркаванне!
Камфортная нара для лісы
278/1, рэйтынг: 3.576