Адзначыць Новы год феерверкам, петардай ці бенгальскім агнём - добрая справа, аднак часта піратэхнічная прадукцыя завозіцца ў краіну нелегальна альбо вырабляецца ў самой Беларусі. Так ці іначай, на продаж піратэхнікі існуюць пэўныя абмежаванні, многія піратэхнічныя сродкі забароненыя наогул. Напярэдадні Новага году ў Віцебскай вобласці было канфіскавана 28 тысяч штук піратэхнічных вырабаў. Рэйды па гандлёвых кропках і іншых месцах, дзе маглі знаходзіцца забароненыя рэчы, пачаліся яшчэ ў першыя дні снежня. Агульная сума коштаў канфіскаванай піратэхнікі - 48,4 мільёну беларускіх рублёў. Акрамя Оршы парушэнні правілаў продажу піратэхнікі і іншыя элементы, за якімі следуе адміністратыўная адказнасць зафіксаваныя ў Шаркаўшчынскім, Лепельскім, Браслаўскім раёнах, Полацку і Віцебску.
